• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Вынікі працы Офіса Ціханоўскай за тыдзень 11-17 кастрычніка

    17 кастрычніка, 2021

    Хваля каранавіруса і вакцыны

    – Святлана Ціханоўская правяла тэлефанаванне з медыкамі і прадстаўнікамі Фонду медыцынскай салідарнасці. Медыкі распавялі пра катастрафічную сітуацыю з каранавірусам у Беларусі і заклікалі ўсіх беларусаў насіць маскі ў грамадскіх месцах і прышчапляцца любымі даступнымі вакцынамі. Абмеркавалі і стварэнне новых магчымасцяў для вакцынацыі беларусаў – да прыкладу, у Польшчы і Літве ўжо можна атрымаць вакцыну, але далёка не ўсе змогуць патрапіць у гэтыя краіны дзеля вакцынацыі.

    – Дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка распавёў, як рэжым адмовіўся прымаць ухваленыя ЕС вакцыны ад каранавіруса ў сакавіку 2020 года: «Пра вакцыны мы размаўлялі і з COVAX, і з Еўракамісіяй. Была магчымасць прафінансаваць вакцыны са сродкаў Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Былі варыянты даставіць іх пры дапамозе ААН, дабрачынных арганізацый або царквы. Рэжым адмовіўся ад любой дапамогі».

    Вакцыны для беларусаў і крымінальныя справы супраць тых, хто рэпрэсуе беларусаў: Валер Кавалеўскі з працоўным візітам наведаў Варшаву, дзе правёў кансультацыі ў МЗС Польшчы і Офісе па знешняй палітыцы прэзідэнта.

    Падтрымка і ўзаемадапамога

    – Ціханоўская правяла тэлефанаванне з актывістамі дваровых супольнасцяў. Падчас тэлефанавання абмеркавалі абвешчаны рэферэндум, магчымыя сцэнары і стратэгію дзеянняў.

    – Ціханоўская прыняла ўдзел у адкрыцці стартап-хаба Imaguru, які ў Мінску знішчыў рэжым. На адкрыцці яна выступіла з заявай пра тое, як дапамагчы сферы IT зараз і дапамагчы ёй развівацца ў новай Беларусі.

    – Офіс Ціханоўскай правёў другую серыю майстар-класаў «Хваля». Увесь тыдзень актывісты, валанцёры і прадстаўнікі ініцыятываў з Беларусі вучыліся, як выкрываць фэйкі і працаваць з інфармацыяй, а таксама атрымлівалі практычныя парады па стварэнні ўласнага медыя з нуля. Калі вы хочаце далучыцца – напішыце Аліне Герашчанка, каардынатарцы працы валанцёраў Офіса.

    – Праект Офіса Ціханоўскай «Вольныя паштоўкі» падрыхтаваў карткі з парадамі пра тое, як напісаць ліст палітвязням.

    – «Вольныя паштоўкі» падтрымалі акцыю фонду «Краіна для жыцця» «Кветкі для мамы, чый сын за кратамі», падарыўшы паштоўку тым, хто ўдзельнічаў у гэтай акцыі. Таксама «Вольныя паштоўкі» падрыхтавалі набор паштовак: у ім 12 паштовак пра выкрадзены год жыцця палітзняволенай Стасі Міронцавай. Усе данаты ідуць на падтрымку праекта vkletochku.org, праз які можна даслаць ліст палітвязням.

    Міжнародная праца

    – Сустрэча з Дудам, палац дыктатара, каму тэлефануе Макей: Святлана Ціханоўская распавяла пра тое, што даюць беларусам апошнія міжнародныя візіты, якія навіны ў ByPol ​​і «Руха», а Франак Вячорка распавёў, чаму ў Макея так і не атрымалася наладзіць міжнародныя адносіны з  іншымі краінамі.

    – Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, арганізаванай НАК Паўла Латушкі і прысвечанай правасуддзю за злачынствы рэжыму.

    «У дэмсіл ёсць бачанне і інструменты, як вывесці эканоміку з крызісу, у які яе апускае рэжым»: прадстаўнік па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч распавёў, якой бачыць будучыню эканомікі Беларусі.

    – Прадстаўнік Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька правёў працоўныя сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам ПАРЕ, намесніцай старшыні Камітэта па міжнародных справах Сейма Літвы Лаймай Андрыкене.

    – Святлана Ціханоўская выступіць на адкрыцці Варшаўскага бізнес-форуму, які адбудзецца 27-28 кастрычніка. Ён прысвечаны дапамозе тым, хто вымушаны быў з'ехаць, і бачанню таго, як будзе развівацца бізнес у новай Беларусі.

    – Ціханоўская ў інтэрв'ю распавяла пра сітуацыю ў Беларусі: Die WELT (Германія), Wiadoomosci (Польшча), Deutschlandfunk (Германія), Страна для жизниБелсат.

    Апошнія навіны