• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу

    11 кастрычніка, 2021

    Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці міжнароднай прававой канферэнцыі ў Нюрнбергу, арганізаванай НАК Паўла Латушкі і прысвечанай правасуддзю за злачынствы рэжыму.

    Ціханоўская адкрыла канферэнцыю, вось пераклад фрагмента яе выступу: «Мы штодня працуем, каб вярнуць правасуддзе ў Беларусь. Мы гаворым не толькі пра пераслед вінаватых, але і пра рэабілітацыю і кампенсацыю ахвярам палітычных рэпрэсій. Разам з Венецыянскай камісіяй мы таксама працуем над зменамі ў крымінальным і адміністрацыйным кодэксах, у законах аб адвакатуры і сродках масавай інфармацыі. І Офіс цалкам падтрымлівае ўсе намаганні па прыцягненні рэжыму да адказнасці за парушэнне Канвенцыі аб катаваннях і згон рэйса Ryanair.

    Я сапраўды разлічваю на падтрымку міжнароднай супольнасцю гэтых дзеянняў, а таксама заклікаю дэмакратычныя краіны:

    – Працягваць падтрымліваць Міжнародную платформу для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці, якая збірае, правярае і захоўвае доказы парушэнняў міжнароднага права ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

    – Прасоўваць справы па ўніверсальнай юрысдыкцыі і крымінальныя расследаванні супраць Лукашэнкі.

    – Пачаць выкарыстоўваць міжнародныя канвенцыі для падачы скаргаў на рэжым у міжнародныя органы.

    Пазбавіць рэжым права голасу ў ICAO, Інтэрполе і іншых міжнародных арганізацыях.

    – Забяспечыць фінансаванне працы экспертнай групы КВКПЧ (Кіравання Вярхоўнага камісара па правах чалавека) па расследаванні сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.

    Я ведаю, што ўсё, што я апісала, не так проста дасягнуць, але ўсё гэта выканальна. І я заклікаю ўсіх вас сёння абмеркаваць гэтыя прапановы і знайсці найлепшы спосаб для дасягнення нашых мэтаў і аднаўлення вяршэнства закона ў Беларусі».

    Поўны тэкст выступу на англійскай мове – на сайце Святланы Ціханоўскай

    Спасылка на трансляцыю – тут.

    Апошнія навіны