Ціханоўская: «Сёння школьнікі і студэнты пачынаюць новы навучальны год. 1 верасня ў Беларусі па традыцыі адзначаюць Дзень ведаў. Што гэта на самай справе азначае?
Гэта значыць, што студэнты ведаюць: для любові да Радзімы не трэба вывучаць «асновы ідэалогіі», але трэба ведаць нацыянальныя сімвалы і родную мову. На жаль, студэнты не па чутках ведаюць, што такое гвалт, катаванні і палітычна матываваныя прысуды. Але таксама яны ведаюць, як гэта – зрабіць свой выбар і адстойваць яго разам з аднадумцамі столькі, колькі спатрэбіцца.
Вось чаму ўвесь апошні год студэнты актыўна пратэставалі, ладзілі сядзячыя забастоўкі і акцыі непадпарадкавання, адстойвалі сумленных выкладчыкаў і сваіх аднакурснікаў. Вось чаму мы, беларусы, падтрымліваем студэнтаў – і працягнем рабіць гэта.
Далучайцеся да аб'яднання студэнтаў, пішыце лісты палітвязням студэнтам і выкладчыкам у СІЗА-3 (246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А), падпісвайцеся на каналы актыву розных універсітэтаў. Так, наш шлях да свабоднай Беларусі запатрабаваў больш часу – але прайсці яго мы зможам толькі разам».
БДАМ – @freeakadem
БДАМ – @prazdnik_jizn
БДМУ – @ruparbdmu
БДПУ – @solidarbspu
БДТУ – @s_bdtu
БДУ – @BSU97association
БДУИР – @peaceful_bsuir
БДЭУ – @bseu_initiative
ВДМУ – @vsmu_razam
ГрДУ – @grsuperemeny
МДЛУ – @MSLUstud
БрДТУ – @freeBrSTU
БНТУ – @bntu97