«Тое, што Раман і Сафія, пераведзеныя пад хатні арышт і не за кратамі, – гэта добрая навіна. Але хатні арышт – гэта не свабода, яны ўсё яшчэ пад абвінавачваннем, за кожным іх крокам усё яшчэ сочаць наглядчыкі. А значыць яны ўсё яшчэ ў закладніках. Мы на сувязі з бацькамі Рамана – ім нічога не паведамляюць пра сына, не даюць мець зносіны з ім. Яны перакананыя, што рэжым вядзе гульню, выкарыстоўваючы жыцці Ромы і Сафіі.
Мы ўсе памятаем, што ў турме знаходзіцца больш за 500 прызнаных палітвязняў і яшчэ тысячы людзей праходзяць па надуманых і палітычна матываваных абвінавачаннях. Ім у камеры да гэтага часу заліваюць хлорку, ім няма чым дыхаць удзесяцёх у камерах на дваіх чалавек, іх да гэтага часу катуюць у прэс-хатах. І мы не дапусцім гандлю жыццямі і лёсамі вязняў – бо толькі так мы даб'емся свабоды для кожнага з гэтых нявінных людзей».