Святлана Ціханоўская звернецца да сусветных дэмакратычных лідараў і экспертаў з заклікам дапамагчы ў правядзенні перамоваў для мірнага вырашэння крызісу, каб забяспечыць перадачу ўлады і правядзенне новых свабодных і сумленных выбараў. Удзельнікі форуму абмяркуюць дапамогу грамадзянскай супольнасці і стварэнне адмысловага механізму ААН па парушэннях правоў чалавека ў Беларусі.
«Ужо больш за 620 000 беларусаў прагаласавала за мірны выхад з крызісу праз перамовы. Мы разумеем, што арганізаваць перамовы магчыма толькі пры міжнародным пасярэдніцтве. На Форуме Каліноўскага, разам з нашымі замежнымі партнёрамі, мы абмяркуем, як вярнуць людзям права выбару і якім чынам арганізаваць працэс перамоваў, каб вывесці нашу Беларусь з крызісу», – заявіла Ціханоўская.
У канферэнцыі прымуць удзел прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманіте, Вярхоўны прадстаўнік ЕС Жузэп Барэль, дарадца Ангелы Мэркель Маціас Лютэнберг, старшыня камітэту па замежных справах Еўрапейскага парламента Дэвід Макалістэр, амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр, заснавальнік Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі i многія іншыя.
Прагаласуйце за выхад з крызісу праз перамовы. Дапамажыце ўсім сябрам, сваякам, суседзям і калегам зрабіць гэта:
Спасылка на галасаванне ў Telegram: https://t.me/golosby_bot
Спасылка на галасаванне ў Viber: http://bit.ly/golos-vb
На фота: Святлана Ціханоўская і прэм'ерка Літвы Інгрыда Шыманітэ.