Інструкцыя для таго, каб нас стала яшчэ больш.
За першыя два дні за перамовы свой голас аддалі больш за 550 000 чалавек. Гэта беспрэцэдэнтны вынік. І нашая задача цяпер – даць магчымасць прагаласаваць кожнаму.
Бо «Голас» – гэта платформа, якой, у адрозненне ад ЦВК, давярае ўвесь свет. Менавіта «Голас» даказаў, што выбары былі сфальсіфікаваныя. На падставе справаздачы «Голаса» быў прыняты першы пакет санкцый ЕС і ЗША. І зараз Місіі ЕС і ЗША ў АБСЕ ўжо падтрымалі ініцыятыву перамоваў. Амбасада ЗША ўчора выказалася аб хуткасці, з якой ідзе галасаванне. Нашыя міжнародныя партнёры ясна далі зразумець, што ўжо ўражаныя колькасцю галасоў. І таму вельмі важна працягваць галасаваць.
Надышлі выходныя – той самы момант, калі можна паехаць дадому, сустрэцца з сябрамі або бацькамі, пабачыцца з бабуляй і дзядулем – і заадно навучыць іх карыстацца тэлеграмам.
Распавядзіце ім, што нашая мэта – паказаць, як шмат беларусаў хочуць мірнага вырашэння крызісу ў краіне. Што галасаванне з дапамогай платформы «Голас» – гэта бяспечна і абсалютна ананімна.
Многія не прагаласавалі з-за тэхнічных пытанняў – старэйшыя сваякі проста не ведаюць, як ці не ўмеюць.
ЯК ДАПАМАГЧЫ БЛІЗКІМ ПРАГАЛАСАВАЦЬ
Вам трэба дадаць нумар сваяка ў якасці дадатковага акаўнта ў Telegram. І са згоды бабулі ці дзядулі аддаць іх голас.
Дадаць у якасці дадатковых можна толькі два нумары.
Каб убачыць пакрокавую інструкцыю НАЦІСНІЦЕ ТУТ.
Дзяліцеся гэтым пастом, каб як мага больш людзей змаглі дапамагчы старэйшым прагаласаваць. Дабро і любоў заўсёды перамагаюць грубую сілу і нянавісць. Дзякуючы бабулям і дзядулям, мамам і татам, дзякуючы кожнаму беларусу мы пераможам!
Прагаласаваць можна тут:
Telegram https://t.me/golosby_bot
Viber https://bit.ly/golos-vb