• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Львове ўшанавалі памяць добраахвотнікаў, якія загінулі, абараняючы Украіну

    20 лістапада, 2026

    Сёння кіраўніца Місіі дэмакратычных сілаў Беларусі ва Украіне Вольга Зазулінская, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі ўшанавалі памяць Аляксея Лазарава і Пшэмыслава Расевіча-Кучынскага.

    Аляксей Лазараў  — беларускі добраахвотнік, які з 2022 года ваяваў за Украіну. Удзельнічаў у абароне Кіева, вызваленні Херсоншчыны і Мікалаеўшчыны, баях на ўсходзе Украіны. Загінуў у студзені 2026.

    Пшэмыслаў Расевіч-Кучынскі — паляк беларускага паходжання, ваяр Палка Каліноўскага. Загінуў у жніўні 2024 года.

    Абодва добраахвотнікі пахаваныя ў Львове.

    Дзяніс Кучынскі:

    «Вельмі цяжка стаяць сярод гэтых сцягоў і разумець, колькі тут страчаных жыццяў. І сярод іх — беларусы, якія пайшлі абараняць Украіну. Колькі людзей ужо ніколі не вернуцца дадому, не абдымуць сваіх родных, не ўбачаць сяброў.

    Асобная наша мэта, абавязак і місія — распавесці свету пра беларускіх дабравольцаў. Бо менавіта яны з’яўляюццам тварам той Беларусі, якая гатовая ахвяраваць жыццем дзеля свабоды іншых, з надзеяй, што некалі гэтая свабода прыйдзе на іх Радзіму».

    Апошнія навіны