Сёння Святлана Ціханоўская наведала стыхійны мемарыял на Рынкавай плошчы ў цэнтры Кракава, дзе 7 лістапада ў выніку ўзброенага нападу загінулі і пацярпелі мірныя жыхары.
Лідарка ўсклала кветкі і выказала шчырыя спачуванні сем’ям загінулых, пацярпелым і ўсім жыхарам горада. Яна падкрэсліла важнасць узаемнай падтрымкі ў цяжкія часы і адзначыла салідарнасць жыхароў Кракава, якія працягваюць прыходзіць да мемарыяла.
«Тое, што здарылася 7 лістапада – гэта страшная трагедыя. Мае думкі з кожнай сям’ёй, якая аплаквае сваіх блізкіх. Зычу ўсім параненым сіл і хуткага выздараўлення».
