• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з Каяй Калас

    22 верасня, 2026

    На палях Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку Святлана Ціханоўская сустрэлася з Высокай прадстаўніцай Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каяй Калас.

    Ціханоўская вітала вызваленне групы палітвязняў і гуманітарныя намаганні амерыканскага боку, у тым ліку Джона Коўла. Пры гэтым яна падкрэсліла, што асобныя вызваленні павінны весці да поўнага спынення рэпрэсій, новых арыштаў і палітычнага пераследу.

    Абмеркавалі санкцыйную палітыку ў дачыненні да рэжыму, у тым ліку пытанне транзіту калію і магчымай «вялікай здзелкі», пазіцыю Еўрапейскага саюза, а таксама сітуацыю з бяспекай у рэгіёне і пагрозы для суседніх краін. Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць захоўваць ціск, пакуль рэжым працягвае рэпрэсіі і падтрымлівае расійскую вайну супраць Украіны.

    Асобна Ціханоўская заклікала працягваць дапамогу рэпрэсаваным і вызваленым палітвязням, незалежным медыя, праваабаронцам і грамадзянскай супольнасці.

    «Дзякую Каі Калас і ўсяму Еўрапейскаму саюзу за прынцыповую і паслядоўную пазіцыю. Еўрасаюз як ніхто зацікаўлены ў тым, каб Беларусь стала свабоднай, дэмакратычнай, а самае галоўнае — бяспечнай і прадказальнай краінай. Я бачу адзінства сярод краінаў Еўрасаюзу у пытаннях Беларусі. Гэта вельмі важна.

    Вельмі важна адрозніваць беларусаў ад рэжыму, а Беларусь — ад Расіі. Ізалюючы рэжым, важна не ізаляваць беларусаў. І я бачу, што ў Еўрапейскім саюзе гэта добра разумеюць», — адзначыла Ціханоўская.

    Апошнія навіны