• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу ў Кабінеце прэм’ер-міністра Латвіі ў Рызе: абмеркавалі гібрыдныя пагрозы і падтрымку беларусаў

    14 верасня, 2026

    Падчас візіту ў Рыгу дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі правёў сустрэчу з прадстаўніком Офіса прэм’ер-міністра Латвіі Іварса Ліепніексам.

    Сустрэча была прысвечаная пытанням рэгіянальнай бяспекі, супрацьдзеянню правакацыям з боку рэжыму Лукашэнкі і дапамозе беларускай супольнасці ў Латвіі ды ЕС.

    Ключавыя тэмы абмеркавання:

    • Супрацьдзеянне гібрыдным атакам. Афіцыйныя асобы абмеркавалі сітуацыю на супольнай мяжы і рост гібрыднага ціску з боку рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку штучна арганізаваны міграцыйны крызіс і спробы пранікнення праз падземныя тунэлі.
    • Санкцыйны ціск. Кучынскі адзначыў неабходнасць далейшага жорсткага зачынення шчылінаў у санкцыях, узмацнення эканамічных абмежаванняў супраць прадпрыемстваў рэжыму і прыцягнення да адказнасці асоб, датычных да ваенных злачынстваў і рэпрэсіяў.
    • Сітуацыя з закрыццём межаў. Дзяніс Кучынскі адзначыў, што дэмакратычныя сілы цалкам разумеюць занепакоенасць Латвіі сваёй бяспекай і вымушаныя меры па кантролі і закрыцці памежных пунктаў. Разам з тым, ён заклікаў падзяляць рэжым і беларусаў і не абмяжоўваць людзей у магчымасці свабодна перамяшчацца.
    • Падтрымка беларускай дыяспары ў Латвіі. Асобная ўвага падчас размовы была нададзеная становішчу беларусаў, якія жывуць у Латвіі. Падкрэслена важнасць гуманных падыходаў да легалізацыі, уключаючы вырашэнне пытанняў з пратэрмінаванымі пашпартамі і праязнымі дакументамі, а таксама прадастаўленне магчымасцяў для развіцця беларускай культуры, медыя і цывільных ініцыятыў у Латвіі.

    Дзяніс Кучынскі падзякаваў Латвіі за непахісную пазіцыю па непрызнанні легітымнасці Лукашэнкі і падтрымку еўрапейскага выбару беларускага народа. Ён адзначыў важнасць працягу сумеснай працы на міжнародных пляцоўках для ізаляцыі рэжыму.

    Апошнія навіны