• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • ПАРЕ рыхтуе даклад пра беларускую культуру як аснову дэмакратычных пераменаў

    11 верасня, 2026

    Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Варшаве з дакладчыцай ПАРЕ па тэме «Разгляд культуры як асновы дэмакратызацыі Беларусі» Агнешкай Памаскай і кіраўніцай сакратарыята Камітэта ПАРЕ па культуры, навуцы, адукацыі і медыя Таццянай Тэрмачыч. Сустрэча адбылася ў межах падрыхтоўкі даклада ПАРЕ «Addressing culture as a foundation for the democratisation of Belarus».

    Ціханоўская падзякавала ПАРЕ за тое, што тэма беларускай культуры стала асобным напрамкам працы Асамблеі. Яна адзначыла, што ва ўмовах русіфікацыі і рэпрэсій падтрымка беларускай культуры і мовы — гэта пытанне захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і важная ўмова будучых дэмакратычных пераменаў.

    Будучы даклад ПАРЕ плануе разгледзець становішча беларускай культуры ўнутры краіны і ў выгнанні, русіфікацыю і расійскую прапаганду, становішча рэпрэсаваных дзеячаў культуры, ролю беларускай мовы, транснацыянальныя рэпрэсіі, а таксама культурныя ініцыятывы, якія беларусы стварылі пасля 2020 года за мяжой. Асобная ўвага будзе нададзеная беларусам у Польшчы і сувязям паміж гістарычнай беларускай меншасцю і новай дыяспарай.

    Ціханоўская таксама асобна падзякавала ПАРЕ за «Люксембургскія рашэнні» — даклад з комплексам рэкамендацый па падтрымцы беларусаў у выгнанні, які выкарыстоўваецца ў працы з еўрапейскімі ўрадамі.

    Апошнія навіны