• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму

    10 верасня, 2026

    «Учора рэжым перайшоў яшчэ адну мяжу: вынеслі прысуд Дзмітрыю Лаеўскаму. 3 гады калоніі за каментары незалежным медыя пяцігадовай даўніны.

    Дзмітрый — неймаверна мужны чалавек і прафесійны адвакат. Яшчэ ў 2011–2012 гадах ён бараніў Алеся Бяляцкага — і тады сілавікі ўжо ціснулі на яго так, што давялося на некалькі гадоў прыпыніць адвакацкую працу.

    А ў 2020-м ён не пабаяўся стаць абаронцам тых, каго рэжым лічыў аднымі з «самых небяспечных» — Віктара Бабарыкі і Максіма Знака. У 2021 годзе Дзмітрыя спачатку пакаралі вымовай за допіс у Facebook з крытыкай зменаў у закон аб адвакатуры, а ўжо ў ліпені выключылі з калегіі — проста за тое, што ён рабіў сваю працу і бараніў Віктара Бабарыку.

    Ён прынцыпова застаўся дома, у Беларусі, бо гэта яго краіна. Дзмітрый заўсёды дзейнічаў строга па законе, да апошняй літары — але ў сучаснай Беларусі закон, на жаль, больш нічога не важыць для тых, хто захоплівае ўладу. 

    Я хачу ад усяго сэрца падтрымаць Дзмітрыя і яго сям’ю. Пра гэты прысуд мы абавязкова паведамім нашым міжнародным партнёрам. Так не павінна быць, каб адны людзі выходзілі, а іншых бралі на іх месца ў закладнікі».

    Апошнія навіны