Сталі вядомыя дата і месца развітання з Аляксандрам Мілінкевічам — грамадскім і палітычным дзеячам, адзіным кандыдатам у прэзідэнты ад аб’яднанай дэмакратычнай апазіцыі на выбарах 2006 года, лаўрэатам прэміі імя Сахарава і пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па рэалізацыі еўрапейскага выбару Беларусі.
Аляксандр Уладзіміравіч пайшоў з жыцця 11 жніўня на 80-м годзе жыцця. Развітанне і пахаванне адбудуцца 22 жніўня ў Варшаве.
Расклад цырымоніі:
10:00 — Выстаўленне труны для развітання ў Архікатэдральным саборы Святога Яна Хрысціцеля (Archikatedra św. Jana Chrzciciela).
12:00 — Пахавальная святая імша ў Архікатэдральным саборы.
15:00 — Пахаванне на Вайсковых могілках «Павонзкі» (Cmentarz Wojskowy na Powązkach).
Запрашаем беларусаў у Варшаве далучыцца да супольнай малітвы, развітацца з Аляксандрам Уладзіміравічам і разам ушанаваць памяць чалавека, які шмат гадоў працаваў дзеля свабоднай і еўрапейскай Беларусі.
