• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Дарадца Ціханоўскай правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства замежных справаў Польшчы

    13 жніўня, 2026

    Дарадца па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі правёў працоўную сустрэчу са спецыяльным прадстаўніком Польшчы па пытаннях Беларусі Адамам Халацінскім і намеснікам дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы МЗС Польшчы Гжэгашам Пазнянскім.

    Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі ключавыя напрамкі стратэгічнага супрацоўніцтва паміж Офісам Святланы Ціханоўскай і Міністэрствам замежных справаў Польшчы, а таксама сумесныя актыўнасці на бягучы год.

    Дзяніс Кучынскі выказаў шчырую ўдзячнасць Міністэрству замежных справаў і Польшчы за паслядоўную падтрымку беларускага дэмакратычнага руху, салідарнасць і дапамогу беларусам, якія былі вымушаныя пакінуць радзіму.

    Асобна была закранута тэма міжнароднай абароны і павелічэнне колькасці адмоваў грамадзянам Беларусі ў яе прадастаўленні. Важна падкрэсліць, што афіцыйная палітыка Польшчы ў дачыненні да беларусаў не змянілася. У значнай частцы выпадкаў прычынай адмоў становяцца недастатковая доказная база, адсутнасць пацвярджэнняў індывідуальных рызык або недастатковая абгрунтаванасць заявы.

    ❗️Мы рэкамендуем беларусам і беларускам дбайна рыхтаваць дакументы і доказы, якія пацвярджаюць канкрэтныя індывідуальныя абставіны справы пры падачы на міжнародную абарону. Калі вам патрэбная дапамога, вы можаце звярнуцца ў Офіс Святланы Ціханоўскай: legal@tsikhanouskaya.org.

    Акрамя таго, абмеркавалі супольныя меры па супрацьдзеянні інфармацыйнай кампаніі рэжыму, накіраванай супраць Польшчы і дэмакратычных сіл. У тым ліку разглядаліся спробы рэжымнай прапаганды выкарыстоўваць гістарычныя спекуляцыі, маніпуляцыі і фэйкі для распальвання ксенафобіі ды расколу паміж беларусамі і палякамі.

    Таксама Дзяніс Кучынскі прадставіў абнаўленні аб бягучай дзейнасці Офіса Святланы Ціханоўскай у Вільні і Варшаве.

    Апошнія навіны