У Варшаве дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з Малгажатай Латкевіч-Паўлак, дырэктаркай міжнароднага дэпартамента Канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы.
Падчас сустрэчы абмеркавалі пытанні міжнароднага супрацоўніцтва, падтрымку дэмакратычных сілаў Беларусі з боку польскіх дзяржаўных установаў, а таксама ўзаемадзеянне з профільнымі міністэрствамі. Асобную ўвагу надалі супрацоўніцтву з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і дзейнасці дэмакратычных сілаў у Варшаве.
Адным з галоўных вынікаў сустрэчы стала дасягненне дамоўленасці адносна ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Ukraine Recovery Conference ў Гданьску.
