• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Сенаце Чэхіі на пасяджэнні Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы

    10 чэрвеня, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла ў Сенаце Чэхіі на пасяджэнні Камітэта па замежных справах, абароне і бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася са спікерам Сената Чэхіі Мілашам Выстрчылам і выступіла перад Камітэтам па замежных справах Сената Чэшскай Рэспублікі.

    Падчас дыскусіі ў Камітэце асноўная ўвага была прысвечаная сітуацыі ў Беларусі, украінска-беларускім адносінам і новаму этапу супрацоўніцтва паміж Украінай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі пасля нядаўняга візіту Ціханоўскай у Кіеў.

    У сваім выступе Ціханоўская выказала салідарнасць з украінскім народам і падкрэсліла, што лёсы Беларусі і Украіны непарыўна звязаныя.

    Ціханоўская распавяла пра сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і кіраўніцтвам краіны, падкрэсліўшы, што Украіна ўсё больш выразна адрознівае беларускі народ ад рэжыму Лукашэнкі і бачыць у дэмакратычнай Беларусі будучага партнёра.

    Падчас сустрэчы са спікерам Сената абмеркавалі ваенна-палітычную сітуацыю ў рэгіёне, пагрозы з боку Расіі і рэжыму Лукашэнкі, падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя і праеўрапейскіх настрояў у беларускім грамадстве. Бакі таксама абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзей у постлукашэнкаўскай Беларусі і ролю Чэхіі ў падрыхтоўцы да дэмакратычных пераменаў.

    Ціханоўская нагадала, што Сенат Чэхіі раней прыняў рэзалюцыю, якая прызнае КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, што падтрымліваюць тэрарыстычную дзейнасць, і заклікала працягваць намаганні па прыцягненні да адказнасці ўсіх вінаватых у рэпрэсіях.

    Асобна абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы адукацыі. Ціханоўская прапанавала пашырыць праграмы стажыровак для маладых беларусаў у чэшскіх дзяржаўных інстытуцыях, у тым ліку ў Сенаце. Бакі дамовіліся прапрацаваць запуск адпаведнай праграмы ўжо ў найбліжэйшы час.

    Таксама гаворка ішла пра стварэнне ў Сенаце групы «За дэмакратычную Беларусь», развіццё інстытуцыйнага супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а таксама пра праблемы беларусаў у Чэхіі, уключаючы пытанні легалізацыі, дакументаў, адукацыі і абароны ад транснацыянальных рэпрэсій.

    У выступе перад сенатарамі Ціханоўская таксама заклікала Чэхію падтрымаць расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда супраць Лукашэнкі па злачынствах супраць чалавечнасці і далучыцца да міжнародных намаганняў па прыцягненні рэжыму да адказнасці за саўдзел у агрэсіі супраць Украіны.

    «У нашай працы патрэбныя цярплівасць, інстытуты, адзінства і моцная маральная пазіцыя. Так, у нас цяпер пад нагамі няма сваёй дзяржавы — але ў нас ёсць народ, які хоча свабоды, падтрымлівае Украіну і еўрапейскую будучыню. Адрознівайце беларускі народ ад рэжыму, а Беларусь ад Расіі. Беларусы ніколі не мелі імперскіх амбіцыяў».

    Апошнія навіны