• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй ва Універсітэцкім каледжы Лондана

    05 чэрвеня, 2026

    5 чэрвеня ў Лондане Святлана Ціханоўская выступіла з лекцыяй ва Універсітэцкім каледжы Лондана (University College London, UCL). Арганізатарам сустрэчы выступіла ўкраінская моладзевая арганізацыя UA.Youth на чале з Артурам Падсохам. Пасля лекцыі адбылася адкрытая дыскусія і сесія пытанняў і адказаў. На сустрэчу зарэгістраваліся больш за 120 чалавек.

    Падчас выступу Ціханоўская распавяла пра беларускія пратэсты 2020 года, рэпрэсіі, ролю Расіі ў захаванні рэжыму Лукашэнкі, падтрымку Украіны і працу дэмакратычных сіл Беларусі. Асобную ўвагу яна надала значэнню адукацыі, міжнароднай салідарнасці і захаванню беларускай нацыянальнай ідэнтычнасці.

    Святлана Ціханоўская:

    «Сёння за Украіну змагаюцца сотні беларусаў. Нават у складзе ўкраінскай арміі ёсць наш беларускі полк. Для многіх беларусаў барацьба за Украіну азначае: «Мы таксама змагаемся за Беларусь. За будучыню і свабоду абедзвюх нашых нацый».

    Наш вораг — так званы «рускі свет». Расія не разглядае ні Беларусь, ні Украіну як незалежныя дзяржавы. Расіяне хочуць, каб Украіна была такой жа, як Лукашэнкава Беларусь: кантраляванай, слабой, паслухмянай. Беларусь мае стратэгічнае значэнне для Расіі — гэта як балкон над Украінай і Еўропай. І калі Расія вырашыць абвастрыць сітуацыю, ёй спатрэбіцца тэрыторыя Беларусі — і марыянетка кшталту Лукашэнкі. Вось чаму Расія яго падтрымлівае.

    Для мяне відавочна: калі б не Расія, Лукашэнка тады б не выжыў. З дапамогай Расіі ён падушыў паўстанне. І падтрымкі Захаду было недастаткова: у той час ніхто не быў гатовы. Пуцін падтрымаў Лукашэнку ў 2020 годзе, і сёння ён трымае яго моцна ў сваіх абдымках. Цяпер Лукашэнка адплачвае свой доўг — суверэнітэтам Беларусі. Яго жорсткае падаўленне пратэстаў адкрыла шлях для ўварвання Пуціна ва Украіну. Калі б мы перамаглі ў 2020 годзе і Беларусь стала б свабоднай, вайна, верагодна, ніколі б не пачалася. У Расіі не было б кароткіх шляхоў да Кіева, і гісторыя магла б развівацца ў зусім іншым кірунку.

    Вядома, гісторыя не ведае слова «калі». Але нават цяпер, праз шэсць гадоў, я ўсё яшчэ адчуваю, што гэтае пачуццё нацыянальнага абуджэння застаецца. Я ведаю, што людзі не здаліся».

    Апошнія навіны