• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэта практычная праца, якая дапамагае трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі»: дарадца Святланы Ціханоўскай — пра альянс «За дэмакратычную Беларусь» 

    05 чэрвеня, 2026

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька — пра значэнне Міжпарламенцкага альянсу «За дэмакратычную Беларусь», чарговае пасяджэнне якога сёння праходзіць у парламенце Вялікабрытаніі:

    «Сам факт існавання Альянсу і сустрэчы ў парламенце Вялікабрытаніі станоўча ўспрымаюць тыя, для каго незалежная еўрапейская Беларусь — нешта большае за кавалак хлеба. У гэтай часткі грамадства ёсць разуменне: калі Беларусі няма ў міжнароднай павестцы, мы раствараемся ў Расіі.

    Такія сустрэчы дазваляюць дзяліцца лепшымі практыкамі працы па беларускім напрамку. Літоўскія парламентарыі распавядаюць, чаму важна не ўраўноўваць беларусаў і расіян у прававым полі. Іспанскія — як парламент можа лабіяваць рашэнні накшталт прадаўжэння дзеяння пратэрмінаваных беларускіх пашпартоў. Прадстаўнікі Еўрапарламента дзеляцца досведам таго, як уздымаць пытанне палітвязняў і аказваць ціск для іх вызвалення.

    Гэта практычная праца, якая дапамагае трымаць Беларусь у цэнтры ўвагі і шукаць новыя рашэнні для падтрымкі беларусаў».

    Апошнія навіны