• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Дыктатура, якая разбурае дэмакратыю ў сябе дома, становіцца пагрозай бяспецы за мяжой»

    31 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла выступіла з заключным словам на «Канферэнцыі па бяспецы наступнага пакалення». Мерапрыемства аб’ядноўвае экспертаў, маладых лідараў і даследчыкаў для абмеркавання будучыні міжнароднай бяспекі, дэмакратыі і глабальных выклікаў.

    Разам з ёй у мерапрыемстве ўдзельнічалі прэм’ер-міністр Нідэрландаў Роб Йэтэн, былы прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ, былы генеральны сакратар НАТА Яап дэ Хоп Схефер, спецпрадстаўніца ЕС па правах чалавека Кайса Олангрэн, старшыня Парламенцкай асамблеі NATO Бенэдэта Берці, кіраўнік абароны Нідэрландаў Она Эйхельсхейм, міністр па пытаннях закупак узбраенняў і кадрах Нідэрландаў Дэрк Босвейк, міністарка па лічбавай эканоміцы і суверэнітэце Нідэрландаў Вілемейн Ардтс і іншыя міжнародныя палітыкі, дыпламаты і эксперты ў сферы бяспекі.

    У сваёй прамове Святлана Ціханоўская падкрэсліла сувязь паміж бяспекай Еўропы і лёсам Беларусі, заклікала падтрымліваць Украіну і супрацьстаяць дыктатурам:
    «Дыктатура, якая разбурае дэмакратыю ў сябе дома, становіцца пагрозай бяспецы за мяжой. Рэжым, які катуе ўласных грамадзян, не будзе паважаць сваіх суседзяў. Рэжым, які залежыць ад Крамля, не абароніць уласны суверэнітэт. Сёння Беларусь становіцца не толькі турмой для беларусаў, але і небяспекай для Украіны, для Польшчы, Літвы і для ўсяго рэгіёна. Толькі дэмакратычная, незалежная Беларусь, частка еўрапейскай сям’і, можа гарантаваць мір і стабільнасць у рэгіёне».

    Асобную ўвагу беларуская лідарка надала таму, што сапраўдная бяспека краіны залежыць не толькі ад арміі і зброі, але і ад моцных дэмакратычных інстытутаў, адукацыі і грамадзянскай супольнасці:
    «Дэмакратычная ўстойлівасць пачынаецца задоўга да крызісу. Яна пачынаецца ў школах і ўніверсітэтах, дзе маладыя людзі вучацца крытычна мысліць. У незалежных СМІ, дзе факты абараняюць ад хлусні. У грамадзянскай супольнасці, дзе людзі вучацца арганізоўвацца і браць адказнасць. У мясцовых супольнасцях, дзе грамадзяне бачаць, што іх голас мае значэнне. Усё пачынаецца з вяршэнства права, з падсправаздачных інстытутаў, з свабодных выбараў і з простай веры ў тое, што ніхто не стаіць над законам. Аўтарытарныя рэжымы выдатна гэта разумеюць. Яны распаўсюджваюць дэзынфармацыю, каб людзі сумняваліся ва ўсім. І таму ваша праца, праца маладых лідараў, такая важная».

    Апошнія навіны