• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • У Кіеве Ціханоўская ўшанавала памяць загінулых беларусаў 

    26 мая, 2026

    Святлана Ціханоўская працягвае свой візіт ва Украіну. Сёння з раніцы яна ўсклала кветкі:

    – беларускім героям і ўдзельнікам Рэвалюцыі Годнасці:
    «Майдан — гэта месца, дзе беларусы і ўкраінцы разам змагаліся за права самім вызначаць сваю будучыню. Тут луналі і беларускія бел-чырвона-белыя сцягі, і многія беларусы стаялі побач з украінцамі ў самыя драматычныя моманты Рэвалюцыі Годнасці.

    Для нас вельмі важна, што ў самым сэрцы Кіева ёсць гэтае месца памяці пра беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся не за чужую краіну, а за нашую агульную свабоду і еўрапейскую будучыню».

    – Міхаілу Жызнеўскаму, герою Нябеснай Сотні:
    «Для многіх беларусаў гісторыя Міхаіла Жызнеўскага стала сімвалам таго, што нашыя народы сапраўды блізкія — не толькі геаграфічна, але і ў каштоўнасцях.

    Рэжым пазней помсціў нават ягонай сям’і. Але памяць пра Міхася немагчыма знішчыць. Сёння многія маладыя беларусы бачаць у ім прыклад таго, што свабода заўсёды патрабуе асабістай адказнасці і смеласці».

    – Паўлу Шарамету, журналісту і сімвалу свабоды слова:
    «Чалавек, які ўсё жыццё змагаўся за праўду. Для беларусаў Шарамет стаў адным з сімвалаў незалежнай журналістыкі і супраціву дыктатуры. Апошнія гады жыцця ён правёў тут, у Кіеве, тут і страціў жыццё. Ушаноўваючы Шарамета мы ўшаноўваем усіх журналістаў, якія ахвяравалі жыццём, здароўем ці свабодай — дзеля сваёй прафесіі».

    – Уладзіміру Караткевічу, класіку беларускай літаратуры:
    «Уладзімір Караткевіч фактычна адкрыў Беларусь для саміх беларусаў. Ён вярнуў нам гісторыю, годнасць, мову і разуменне таго, што Беларусь — гэта еўрапейская нацыя з глыбокай культурай і сваёй унікальнай гісторыяй».

    «Гледзячы сёння на будынак беларускай амбасады ў Кіеве, цяжка не заўважыць, як моцна ён сімвалізуе цяперашні стан адносінаў паміж нашымі краінамі. Пустая, занядбаная, зарослая травой амбасада — гэта сімвал таго, як рэжым Лукашэнкі здрадзіў сапраўдным інтарэсам беларускага народа і разбурыў натуральнае сяброўства паміж беларусамі і ўкраінцамі»,

    — падчас ускладання кветак на помнік Уладзіміра Караткевіча Святлана Ціханоўская падзялілася ўражаннямі ад амбасады Беларусі ў Кіеве, што знаходзіцца каля помніка.

    «Але гэта не вечна. Мы абавязкова вернем Беларусь — еўрапейскую, свабодную, незалежную. І гэтая амбасада зноў стане месцам супрацоўніцтва, павагі і добрасуседства паміж нашымі народамі».

    Апошнія навіны