• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Як завяршыўся III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі? 

    22 мая, 2026

    Сёння ў Вільнюсе завяршыўся III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Другі дзень мерапрыемства быў прысвечаны пошуку стратэгічных шляхоў — як перайсці ад фіксацыі злачынстваў рэжыму да дзеянняў, якія дапамогуць пераадолець крызіс правоў чалавека ў Беларусі.

    Другі дзень Кангрэсу пачаўся з прэзентацыі новага дакладу BELPOL «Аб рэальным маштабе палітычных рэпрэсіяў у Беларусі». Даклад падрыхтаваны пры ўдзеле Прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы і ініцыятывы «Вольныя» з выкарыстаннем матэрыялаў праваабарончых арганізацыяў Dissidentby і «Вясна».

    На працягу дня ўдзельнікі і ўдзельніцы абмяркоўвалі стратэгіі праваабарончай працы ва ўмовах татальных рэпрэсіяў, межы паміж бяспекай і эфектыўнасцю дапамогі, магчымасці міжнароднага ціску на рэжым, а таксама ролю беларускай супольнасці за мяжой у падтрымцы палітвязняў і ўсяго беларускага грамадства.

    У дыскусіях узялі ўдзел праваабаронцы, былыя палітзняволеныя, палітыкі, прадстаўнікі ініцыятыў салідарнасці і беларускай дыяспары. Асобная ўвага была нададзеная таму, як зрабіць падтрымку людзей у Беларусі больш сістэмнай, доўгатэрміновай і эфектыўнай.

    Такім чынам, III Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі стаў пляцоўкай для абмеркавання таго, як зрабіць падтрымку палітзняволеных больш сістэмнай, а супольныя намаганні — больш скаардынаванымі.

    Апошнія навіны