Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка вядзе Беларусь да вялікай бяды.
Цяпер у Беларусі праходзяць вучэнні беларускай і расійскай арміі па ўжыванні ядзернай зброі. Краіна, якая больш за ўсіх у свеце пацярпела ад Чарнобыльскай катастрофы, «мірнага атама», зноў становіцца ядзернай пагрозай — і мішэнню. Ці маглі мы сабе гэта ўявіць?
Але менавіта так адбылося з вайной: мы чулі «абы не было вайны», а вайна, у якой тэрыторыю Беларусі выкарысталі, зрабіўшы нашую краіну суагрэсарам, ідзе ўжо пяты год.
І ўсё гэта па волі аднаго чалавека.
Навошта рабіць з нашай краіны мішэнь для адказу на ядзерны ўдар? Каб Беларусь была мірнай, трэба спыніць Лукашэнку. Ён вядзе нас да вялікай бяды».
