Падчас візіту ў Стакгольм Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з міністрам міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне развіцця і знешняга гандлю Швецыі Бен’ямінам Доўсам і дзяржаўнай сакратаркай Даянай Янсэ.
Падчас размовы абмеркавалі падтрымку беларускага грамадства і дэмакратычных сілаў, а таксама важнасць міжнароднай салідарнасці з Беларуссю. Святлана Ціханоўская падзякавала шведскаму боку за паслядоўную ўвагу да беларускай тэмы і падтрымку тых, хто працягвае працу дзеля дэмакратычнай будучыні краіны.
«Ніводная дыктатура не жыве вечна. Як бы моцна яны ні стараліся замарозіць час, заўсёды падымаецца новае пакаленне. Часта не дзякуючы сістэме, а насуперак ёй. Нягледзячы на абмежаванні. Нягледзячы на цэнзуру. Нягледзячы на страх. І я абсалютна ўпэўненая, што аднойчы гэтае пакаленне замяце дыктатараў у смеццевае вядро гісторыі».
