• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Арменіі на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці

    04 мая, 2026

    Падчас візіту ў Арменію Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване. Гэта першы афіцыйны візіт Святланы Ціханоўскай у Арменію.

    На палях саміту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Для дэмакратычнай Беларусі гэты візіт стаў важным крокам для далейшага развіцця стасункаў з Арменіяй і ўмацавання беларускай прысутнасці ў еўрапейскай палітычнай прасторы.

    Святлана Ціханоўская:
    «Дзякуй Арменіі за запрашэнне. Для мяне гэта першы візіт у краіну, і вельмі важна, што на палях саміту адбыліся сустрэчы з прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам і міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам. Гэта важны знак таго, што стасункі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Арменіяй выходзяць на новы ўзровень».

    Апошнія навіны