• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская выступіла ў Каледжы Еўропы 

    20 сакавіка, 2026

    Святлана Ціханоўская выступіла ў Каледжы Еўропы — прэстыжнай паслядыпломнай навучальнай установе ў галіне еўрапейскіх даследаванняў у Бруге. На сустрэчы прысутнічалі каля 100 студэнтаў і студэнтак. 

    У сваім выступе беларуская лідарка распавяла пра маштаб рэпрэсіяў, супраціў беларусаў унутры краіны і ў выгнанні, а таксама ролю культуры і вайны ва Украіне ў фармаванні сучаснай беларускай ідэнтычнасці.

    Пра годнасць і супраціў:

    «Аўтарытарныя рэжымы часта недаацэньваюць чалавечую годнасць. Яны думаюць, што страху дастаткова. Яны думаюць, што цынізм заўсёды перамагае. Але яны забываюць, што людзі могуць выбраць мужнасць, нават калі гэта цяжка і небяспечна. Але калі вы маеце справу з дыктатарамі, адной мужнасці недастаткова. Вы павінны абараняць сваю перамогу».

    Пра вайну і пазіцыю беларусаў:

    «У адрозненне ад Расіі, у Беларусі вы не знойдзеце шмат падтрымкі расійскай вайны. Калі яна пачалася, тысячы людзей выходзілі на вулічныя пратэсты. Мы ведалі, што, магчыма, не зможам спыніць вайну, але хацелі паказаць, перш за ўсё, украінскаму народу, што мы на вашым баку. Гэта таксама паказала, што рэжым можа кантраляваць дзяржаву, але ён не кантралюе нацыю».

    Пра культурны супраціў:

    «Наш рух — гэта не толькі палітычныя структуры, гэта СМІ, праваабаронцы, культурныя ініцыятывы. Мы зразумелі, што культура і ідэнтычнасць — гэта тое, што найлепш аб’ядноўвае людзей. Я бачу ў гэтым яшчэ адну задачу для нас у выгнанні: пакуль рэжым знішчае ўсё нацыянальнае — культуру, мову, спадчыну, — мы павінны захаваць іх за мяжой, каб аднойчы яны маглі вярнуцца дадому».

    Апошнія навіны