• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Праблемы беларусаў у Літве абмеркавалі ў Сейме Літвы

    18 сакавіка, 2026

    17 сакавіка дырэктар Офіса ў Вільнюсе Дзяніс Кучынскі і дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве сустрэліся з кіраўніком Камітэта па нацыянальнай бяспецы і адным з лідараў сацыял-дэмакратаў Рымандасам Сінкявічусам у Сейме Літвы.

    Асноўныя тэмы сустрэчаў уключалі абмеркаванне заканадаўчых ініцыятываў, якія датычацца беларусаў у Літве. Па выніках перамоваў:

    • Сацыял-дэмакраты выказалі падтрымку непрыраўноўванню беларусаў да расіянаў у прававым полі Літвы,
      Дасягнута разуменне па пытанні валодання нерухомасцю для беларусаў у Літве.
    • Пачаты дыялог па захаванні права беларусаў на ўдзел у мясцовых выбарах перад прапанаванымі абмежаваннямі.

    Акрамя таго, бакі абмеркавалі, як Літва можа падтрымаць беларусаў у Дзень салідарнасці з Беларуссю, Дзень Волі і ў да 40‑годдзя Чарнобыльскай трагедыі.

    Апошнія навіны