Падчас візіту ў Латвію Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з парламенцкай групай «За дэмакратычную Беларусь».
Асноўны фокус размовы — беларусы: іх бяспека, мабільнасць, жыццёвыя пытанні ў выгнанні і тое, як Латвія працягвае падтрымліваць беларускую супольнасць і грамадзянскую супольнасць Беларусі.
Святлана Ціханоўская падзякавала дэпутатам за паслядоўную салідарнасць і за ўдзел прадстаўніцы Латвіі ў працы міжнароднага Альянсу парламенцкіх групаў у падтрымку дэмакратычнай Беларусі.
Асобна абмеркавалі:
– салідарнасць з палітвязнямі і «сімвалічнае хросніцтва»: як узмацніць удзел дэпутатаў у падтрымцы палітвязняў, а таксама планы правядзення сустрэчы «хросных» у Германіі;
– працу Альянсу парламенцкіх групаў і падрыхтоўку да наступнай сустрэчы ў Лондане, якая адбудзецца 4 чэрвеня;
– ініцыятывы і праблемы беларускай дыяспары ў Латвіі;
– пытанні мабільнасці: як захоўваць сувязь паміж людзьмі і пры гэтым улічваць бяспекавыя рызыкі, каб абмежаванні не вялі да ізаляцыі беларусаў.
