10 сакавіка ў Прадстаўніцтве дэмакратычных сілаў у Эстоніі адбылася панэльная дыскусія «Усходні шчыт: як умацаваць еўрапейскую бяспеку ад Вялікабрытаніі да беларуска-балтыйскай лініі», арганізаваная Офісам Святланы Ціханоўскай.
У дыскусіі бралі ўдзел:
- Сэр Ліам Фокс, былы міністр абароны і міжнароднага гандлю Вялікабрытаніі;
- Ёнатан Всевіаў, генеральны сакратар Міністэрства замежных справаў Эстоніі;
- Уладзімір Баечка, надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны;
- Дзяніс Кучынскі, дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай.
Мадэратарам дыскусіі выступіў Віціс Юрконіс, кіраўнік віленскага офіса Freedom House.
Перад панэльнай дыскусіяй адбыліся брыфінгі па тэме мілітарызацыі Беларусі, арганізаваныя BelPol.
Падчас мерапрыемства былі разгледжаныя пытанні:
- барацьбы з дэзінфармацыяй і ролі незалежных СМІ;
- кібербяспекі і дзейнасці кіберапартызанаў;
- санкцыяў і ролі журналістаў-расследчыкаў;
- беззаконня і адказнасці ва ўмовах вайны ва Украіне;
- магчымай ролі беларускіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у абароне Украіны (напрыклад, палка Каліноўскага) і BelPol.
Таксама дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях дыпламатыі Дзяніс Кучынскі і прадстаўнік Офіса ў Эстоніі і Латвіі Віталь Малчанаў правялі сустрэчу з офісам прэм’ер-міністра Эстоніі і прынялі ўдзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню ўстанаўлення незалежнасці Літвы.
