• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Зварот Святланы Ціханоўскай да беларусак з нагоды 8 сакавіка. Поўны тэкст

    08 сакавіка, 2026

    Смелыя. Таленавітыя. Стойкія. Адважныя. Сумленныя. Гэты спіс можна працягваць бясконца, бо ён — пра беларускіх жанчын.

    Я заўсёды ведала, як шмат можа беларуская жанчына. Калі бачыла натоўпы ў дзіцячых паліклініках. Калі чытала навіны пра дасягненні нашых жанчын у спорце, бізнесе, культуры. Калі чула гісторыі, як яны пачынаюць з нуля ў іншай краіне. І гэта заўсёды ўражвала. І за апошнія пяць з паловай гадоў я пераканалася яшчэ мацней.

    8 сакавіка — не пяшчотнае свята на пачатку вясны. Гэта барацьба за права быць у бяспецы. За права на сапраўдную роўнасць у грамадстве, права займаць кіруючыя пасады, атрымліваць аднолькавы заробак з мужчынамі і магчымасць не адпавядаць чыімсьці стандартам. За права мець голас, які нельга забараніць. 

    Беларускі ўжо шмат разоў паказвалі, што яны не будуць маўчаць. Вы выходзілі на вуліцы, вы абаранялі адна адну, не давалі зламаць сябе. І нават калі вас спрабавалі запалохаць, вы ўсё адно выбіралі чалавека, а галоўнае — моцную жанчыну ў самой сабе.

    Беларускі сядзяць у турмах па палітычных матывах, а іх дзеці растуць у чаканні, пакуль мама вернецца дадому. Беларусак звальняюць за погляды, за лайк, за смеласць, за тое, што «супраць вайны». Беларускія жанчыны дагэтуль не абароненыя нармальнымі законамі ад хатняга гвалту і вельмі часта застаюцца з бядой сам-насам. І пры гэтым жанчын усё яшчэ віншуюць са словамі «вы нашае ўпрыгожванне».

    Дарагія мае! Дзяўчынкі, дзяўчаты, жанчыны! Тыя, хто сёння ў Беларусі, і тыя, хто вымушана далёка ад дома. Тыя, хто працуе, вучыцца, выхоўвае дзяцей, лечыць, валанцёрыць, мае свой маленькі бізнес, падтрымлівае родных, пачынае ўсё з нуля ў іншай краіне. Дзе б вы ні былі і чым бы ні займаліся — вы вялікая сіла.

    Вы гадуеце дзяцей і адначасова будуеце паспяховую кар’еру. Вы не баіцеся пачынаць спачатку. Вы робіце тое, што многім зараз здаецца амаль немагчымым: жыць, любіць, кахаць, клапаціцца пра іншых і пры гэтым заставацца сумленнымі.

    Я ганаруся, што магу назваць сябе беларускай. З 8 сакавіка, дарагія!

    Апошнія навіны