13 лютага 2026 г. у Беларускім дзяржаўным універсітэце была адкрытая Лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку. У падзеі ўдзельнічала вялікая колькасць чыноўнікаў вышэйшага рангу. Падкрэслівалася, што лабараторыя не мае аналагаў на прасторы былога СССР.
Дарадца Святланы Ціханоўскай па адукацыі Павел Церашковіч адказвае, навошта такая лабараторыя спатрэбілася:
«Вядома, што лабараторыя была створаная ў межах праекта пабудовы новага лабараторнага комплексу БДУ. Яго ўзвялі на год раней запланаванага. Кошт будоўлі — 83,7 млн рублёў, або 24,6 млн еўра. Для краіны, дзяржаўныя выдаткі якой складаюць каля 120 млн еўра ў год, гэта сапраўды падзея. Пытанне ў тым, чаму пры такіх нізкіх выдатках на навуковыя даследаванні дзяржава вылучае вялікія грошы менавіта на гэта. Падкрэслівалася, што адбылося гэта выключна дзякуючы валявому рашэнні самога Лукашэнкі.
Адна з папулярных версіяў — лабараторыя была створаная на тым факультэце БДУ, дзе навучаецца Коля Лукашэнка. У хуткім часе ён павінен скончыць бакалаўрыят. І калі працягне навучанне далей, то гэта яму ствараюць выключныя ўмовы для паспяховай навуковай кар’еры.
Але я прапанаваў бы іншую версію. Даследаванні бялку поўнага цыклу — тое, чым павінна займацца лабараторыя, маюць вялікую колькасць формаў практычнага прымянення. Сярод іх — так званая «персаналізаваная медыцына», калі даследаванні дазваляюць падабраць лячэнне на аснове бялковага профілю канкрэтнага пацыента, вызначыць тую форму тэрапіі і лекаў, якія падыходзяць для ўнікальнага выпадку. Гэта тое, што называецца высокадакладнай вытворчасцю здароўя, разлічанай на канкрэтную малекулярную задачу.
Калі гэта так, то зусім не цяжка ўявіць, хто стане пацыентам №1 урачыста адкрытай лабараторыі»
