• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларусы па ўсім свеце выйшлі на акцыі салідарнасці з Украінай у гадавіну поўнамаштабнай вайны 

    25 лютага, 2026

    У чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны супраць Украіны па ўсім свеце прайшлі акцыі салідарнасці. Тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб падтрымаць украінцаў у іх змаганні за свабоду і незалежнасць.

    Беларусы па ўсім свеце таксама выйшлі на акцыі — у Кіеве, Вільнюсе, Варшаве, Стакгольме, Празе, Вашынгтоне і іншых гарадах, каб падтрымаць украінцаў і нагадаць, што беларускі народ выступае супраць вайны.

    Святлана Ціханоўская падзякавала беларусам, якія ўчора далучыліся да акцыяў:
    «Чатыры гады Украіна жыве ў поўнамаштабнай вайне. Чатыры гады ўкраінцы штодня абараняюць свае дамы, свае сем’і, сваю зямлю.

    Я хачу шчыра падзякаваць беларусам, якія выйшлі на акцыі салідарнасці па ўсім свеце. Дзякуй вам за вашую смеласць, за вашую пазіцыю, за тое, што вы не маўчыце і паказваеце: беларускі народ — разам з Украінай. Кожны сцяг, кожны плакат, кожны крок на маршы — гэта важны знак падтрымкі і нашай салідарнасці.

    Рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай агрэсіі, але беларускі народ — не агрэсар. З самага пачатку мы выступілі супраць вайны і працягваем гэта рабіць: валанцёрствам, падтрымкай ініцыятываў, удзелам у акцыях і штодзённай працай дзеля перамогі Украіны.

    Без свабоднай Украіны не будзе бяспечнай Беларусі. І мы будзем побач з украінскім народам да перамогі і справядлівага міру».

    Апошнія навіны