• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Прызначэнне дарадцы па пытаннях экалогіі, лёс беларускай гімназіі ў Вільні, галоўныя падзеі студзеня. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 26 студзеня – 1 лютага 

    03 лютага, 2026

    ПРЫЗНАЧАНЫ ДАРАДЦА ПА ПЫТАННЯХ ЭКАЛОГІІ

    Святлана Ціханоўская прызначыла Дзмітрыя Кучука новым дарадцам па пытаннях экалогіі: ён будзе распрацоўваць экалагічныя пазіцыі Офіса, развіваць супрацоўніцтва з «зялёнымі» арганізацыямі і каардынаваць мерапрыемствы да 40-годдзя Чарнобыльскай катастрофы, у тым ліку «Чарнобыльскі Шлях». Кучук — былы палітзняволены, старшыня ліквідаванай уладамі партыі «Зялёныя» і эксперт у сферы кіравання адыходамі, таксама далучыцца да падрыхтоўкі рэформаў і заканадаўчых ініцыятываў для новай Беларусі. Ён будзе працаваць па-за штатам.

    ЗАХАВАННЕ БЕЛАРУСКАЙ ГІМНАЗІІ Ў ВІЛЬНІ

    26 студзеня ў Вільнюскай гарадской радзе адбылася сустрэча дыпламатычнага дарадцы Святланы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага з прадстаўнікамі самакіравання на фоне магчымых зменаў у правілах прыёму ў школы, якія маглі закрануць беларускіх дзяцей. Асноўнай тэмай стала захаванне Беларускай гімназіі імя Скарыны і падтрымка беларускай мовы і культуры. Таксама бакі абмеркавалі важнасць далейшай падтрымкі Беларускага Дома ў Вільнюсе як ключавога цэнтра культурнага і адукацыйнага жыцця беларусаў у Літве.

    28 студзеня Вільнюская гарадская рада вырашыла, што Вільнюская беларуская гімназія імя Францішка Скарыны працягне сваю працу і будзе прыраўняная да літоўскіх школаў пры ўмове пашырэння навучання літоўскай мове і стварэння паралельных класаў.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ДА ДНЯ ПАМЯЦІ АХВЯРАЎ ХАЛАКОСТУ

    27 студзеня адзначаецца дзень памяці ахвяраў Халакосту. Святлана Ціханоўская з гэтай нагоды: «Калі адкрываеш навіны і бачыш, што ва Украіне працягваюць гінуць мірныя людзі, а ў Беларусі і сёння саджаюць і катуюць нявінных, становіцца зразумелым: гістарычны ўрок усё яшчэ не засвоены. Нашая адказнасць — памятаць, гаварыць праўду і не дазваляць злу станавіцца нормай».

    НОВЫ ВЫПУСК ПРАЕКТА «ЯК ЁСЦЬ»

    Дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька ў праекце «Як ёсць» распавёў пра знікненне 130 тысячаў дзяцей з афіцыйнай статыстыкі, камунальныя аварыі ў Беларусі і міжнародныя інтрыгі вакол рэжыму, а таксама падзяліўся пазітыўнымі навінамі з Еўропы.

    СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ ЗАКЛІКАЛА ДАПАМАГАЦЬ БЕЛАРУСКІМ НЕЗАЛЕЖНЫМ МЕДЫЯ

    Святлана Ціханоўская: «Для нас важна мець свой голас, які паказвае рэальнасць, у якой мы жывём. Гэтым голасам часцей за ўсё для нас з’яўляюцца беларускія незалежныя СМІ і людзі, якія штодня, нягледзячы на ціск, рызыкі і выгнанне, працягваюць расказваць пра Беларусь і для Беларусі. Яны захоўваюць і распаўсюджваюць праўду. А нам вельмі важна захаваць іх».

    ПУНКТ НЯЗЛОМНАСЦІ АДКРЫЎСЯ Ў КІЕВЕ

    Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» разам з іншымі валанцёрамі адкрыў беларускі Пункт Нязломнасці ў Кіеве, дзе можна сагрэцца, падзарадзіць тэлефон, выпіць гарачай гарбаты і проста пабыць у бяспечнай, цёплай прасторы. Святлана Ціханоўская: «Пункт Нязломнасці — прыклад таго, як беларусы гуртуюцца, каб дапамагчы ўкраінцам, якія годна трымаюцца і змагаюцца не толькі за свабоду Украіны, але і за нашую з вамі. Вялікі дзякуй усім валанцёрам і тым, хто падтрымаў ініцыятыву».

    ВЫНІКІ СТУДЗЕНЯ

    Студзень адзначыўся шэрагам міжнародных сустрэчаў і рашэнняў, якія датычацца як падтрымкі дэмакратычных сілаў, так і практычных патрэбаў беларусаў за мяжой. У фокусе месяца — каардынацыя з міжнароднымі партнёрамі, праца па вызваленні палітвязняў, а таксама пытанні дакументаў і адукацыі. Па спасылцы — галоўныя падзеі Офіса Святланы Ціханоўскай.

    УДЗЕЛ У КРУГЛЫМ СТАЛЕ Ў ПАЛАЦЕ ДЭПУТАТАЎ ЧЭХІІ

    Кіраўніца Офісу дэмакратычных сіл у Чэхіі Крысціна Шыянок далучылася да круглага стала ў Палаце дэпутатаў Чэхіі, прысвечанага ўзмацненню і больш эфектыўнаму выкананню санкцыяў Чэхіяй і ЕС супраць рэжыму ў Беларусі і Расіі. Падчас дыскусіі абмеркавалі канкрэтныя механізмы кантролю за выкананнем санкцыяў, абыход санкцыяў у беларускім кантэксце, а таксама неабходнасць уключэння ў санкцыйную палітыку вымярэння правоў чалавека і адказнасці за ўнутраныя рэпрэсіі ў Беларусі.

    МЕДЫЯ

    Repubblica (Італія), БелСАТ (Беларусь), Зеркало (Беларусь), BBC (Міжнароднае).

    Апошнія навіны