• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская да Міжнароднага дня правоў чалавека

    10 снежня, 2025

    «Свабода, годнасць і права голасу — гэта тое, што належыць кожнаму чалавеку, нягледзячы на ягонае грамадзянства, рэлігію ці месца жыхарства. Але ў Беларусі рэжым робіць усё, каб знішчыць правы чалавека.

    Тысячы беларусаў застаюцца ў няволі толькі за тое, што адважыліся быць свабоднымі, адстойваць сваю годнасць і гучна пра гэта заявіць. У тым ліку — праваабаронцы, якія штодзённа абаранялі людзей і іх правы. Сёння яны знаходзяцца за кратамі толькі за сваю працу і прынцыпы.

    Тыя, хто, нягледзячы на рызыку і пастаянны ціск, працягвае адстойваць правы чалавека, дапамагаць сем’ям зняволеных і гаварыць праўду свету, — фундамент нашай агульнай моцы.

    Кожнае слова салідарнасці, кожная ініцыятыва, кожны голас у абарону праўды набліжае момант, калі ўсе палітзняволеныя выйдуць на волю, а на іх месца не будуць затрымліваць новых.

    Мы самі ствараем нашую будучыню. Дзякуючы кожнаму і кожнай, хто працягвае змагацца, не баіцца падтрымліваць іншых і дзейнічаць дзеля будучыні без страху і рэпрэсіяў. І пакуль беларусы працягваюць гэта рабіць — ніхто не здолее нас спыніць».

    Апошнія навіны