• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • «Гэтая прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца», — Святлана Ціханоўская ўзнагароджаная Bonn International Prize for Democracy and the Rule of Law

    08 снежня, 2025

    7 снежня, падчас цырымоніі ў Боне (Германія), Святлана Ціханоўская была ўзнагароджаная міжнароднай прэміяй Bonn International Prize for Democracy and the Rule of Law за ўклад у абарону дэмакратыі, прынцыпу падзелу ўладаў і прававой дзяржавы.

    Цырымонія прайшла ў межах штогадовай праграмы, якая адзначае асобаў і арганізацыі, якія смела адстойваюць правы чалавека, законнасць і дэмакратычныя каштоўнасці. Прэмія прысуджаецца штогод з 2007 года за значны ўклад у развіццё дэмакратыі. Сярод папярэдніх лаўрэатаў — былы прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Гавел (2009) і арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (2014).

    У сваёй прамове Ціханоўская падкрэсліла, што прэмія належыць усім беларусам, якія працягваюць змагацца за свабоду, справядлівасць і мір, а таксама заклікала ўдзельнікаў падтрымаць беларускіх палітвязняў і Украіну:

    «Я ўдзячная арганізатарам Бонскай міжнароднай прэміі за дэмакратыю за іх рашэнне ўручыць яе беларусам. Яна не мне — а ўсім тым, хто змагаецца за свабоду, у тым ліку нашым палітычным зняволеным, такім як Марыя Калеснікава ці Алесь Бяляцкі.

    Мы, беларусы, глыбока ўдзячныя нямецкаму народу за вашую салідарнасць і падтрымку — не толькі свабоднай Беларусі, але і Украіне.

    Сёння я хачу папрасіць вас падтрымаць Беларусь, нашых палітычных зняволеных. Але таксама — падтрымаць Украіну. Таму што сёння Украіна змагаецца за ўсю Еўропу. Лёсы нашых краінаў пераплеценыя. Калі Украіна будзе моцнай, а Расія слабой, гэта адкрые акно магчымасцяў і для Беларусі.

    Дыктатары могуць здавацца непераможнымі, так, пакуль раптам не абрынуцца. Як гэта адбылося з Берлінскай сцяной, з Савецкім Саюзам ці нядаўна з Сірыяй. Мы не ведаем, калі і як гэта адбудзецца, але гэта адбудзецца. І мы павінны быць да гэтага гатовыя».

    Пасля цырымоніі ўзнагароджання адбылася панэльная дыскусія, падчас якой Святлана Ціханоўская разам з Міністрам па федэральных, еўрапейскіх і міжнародных справах зямлі Паўночны Рэйн‑Вестфалія, Натаэлем Ліміньскім, абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі, актуальны фокус дзейнасці дэмакратычных сілаў і магчымасці Германіі для падтрымкі беларусаў.

    Апошнія навіны