• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Аўстраліі Скотам Морысанам 

    05 лістапада, 2025

    4 лістапада ў Сіднэі Святлана Ціханоўская сустрэлася з былым прэм’ер-міністрам Аўстраліі Скотам Морысанам. 

    Галоўныя тэмы — сітуацыя ў Беларусі, міжнародны ціск супраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна, а таксама саўдзел рэжыму ў вайне Расіі супраць Украіны.

    Ціханоўская распавяла пра тры дзесяцігоддзі аўтарытарызму ў Беларусі, пра мірныя пратэсты 2020 года і пра тое, як беларусы пабудавалі дэмакратычныя інстытуты ў выгнанні. Яна падкрэсліла, што больш за 1300 чалавек застаюцца палітвязнямі, сотні тысячаў былі вымушаныя пакінуць краіну.

    Акрамя гэтага Ціханоўская заклікала Скота Морысана падтрымаць стварэнне ў Аўстраліі міжпарламенцкай групы «За дэмакратычную Беларусь».

    Скот Морысан быў прэм’ер-міністрам Аўстраліі ў 2018–2022 гадах. Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны аўстралійскі ўрад увёў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

    Апошнія навіны