• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных справаў Францыі

    30 кастрычніка, 2025

    У Парыжы, падчас вячэры ў Елісейскім палацы, Святлана Ціханоўская абмеркавала з міністрам замежных справаў Францыі прагрэс у вызваленні палітвязняў і тое, што Францыя, Еўрапейскі саюз і ЗША могуць зрабіць дзеля вызвалення людзей і спынення рэпрэсіяў.

    Бакі таксама закранулі пытанне правакацыяў рэжыму з паветранымі шарамі на мяжы з Літвой і агульную сітуацыю на мяжы. Ціханоўская адзначыла, што, закрываючы транзіт грузаў, важна пакідаць межы адкрытымі для беларусаў, а таксама працягваць выдачу візаў, Францыя застаецца адной з краінаў-лідарак па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў.

    Асобна гаварылі пра падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных медыя, а таксама пра адносіны з ЗША.

    Ціханоўская падзякавала міністру за арганізацыю сустрэчы Міжпарламенцкага альянсу ў Парыжы 7 кастрычніка 2025 году.

    Апошнія навіны