• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская — пра часовае закрыццё літоўскай мяжы 

    26 кастрычніка, 2025

    Рэжым Лукашэнкі працягвае гібрыдную вайну супраць краінаў Еўрапейскага саюза — перадусім супраць Літвы і Польшчы. Гэта палітыка ўжо па-за межамі мігрантаў і прапаганды. Гэта пра эканамічную вайну, пра пагрозу бяспецы грамадзянаў і палётаў, і ў выніку дзеянняў рэжыму цярпяць не толькі грамадзяне Еўрасаюза, але ў першую чаргу беларусы.

    У выніку апошніх масавых выпадкаў кантрабанды цыгарэтаў з выкарыстаннем паветраных шароў Літва была вымушаная часова закрыць мяжу і нават прыпыніць палёты. Гэта чарговае сведчанне таго, што рэжым выкарыстоўвае кантрабанду як інструмент гібрыднай атакі супраць Еўропы.

    • Рэжым Лукашэнкі ператварыў вытворчасць і нелегальны вываз цыгарэт у частку сваёй палітычнай і эканамічнай стратэгіі. Грошы ад гэтай кантрабанды ідуць не крымінальным групоўкам, а непасрэдна ў рэжымныя «кашалькі».
    • Закрыццё памежных пераходаў — лагічны крок дзеля бяспекі. Мы падтрымліваем крокі Літвы і яе партнёраў, накіраваныя на ўзмацненне санкцыяў супраць вытворцаў, перавозчыкаў і арганізатараў кантрабанды.
    • Беларусы выступаюць супраць кантрабанды і супраць выкарыстання нашай краіны для злачынстваў рэжыму. 

    Пры гэтым мы заклікаем пакінуць адкрытымі гуманітарныя і пасажырскія пераходы для сумленных беларусаў і тых, хто ўцякае ад рэпрэсіяў.

    Нашая супольная мэта — каб Беларусь перастала быць крыніцай пагрозаў і стала надзейным партнёрам і сябрам Еўропы.

    Пакуль, пры ўладзе Лукашэнкі, гэта немагчыма. Але менавіта таму мы працягваем дабівацца пераменаў — дзеля вольнай Беларусі і бяспечнай Еўропы.

    Апошнія навіны