25 сакавіка – важная для беларусаў дата, якая з’яўляецца сімвалам незалежнасці і змагання за свабоду. У гэты дзень па ўсім свеце адбудуцца імпрэзы, каб аб’яднаць беларусаў і паказаць, што мы працягваем барацьбу за дэмакратычныя змены ў нашай краіне.
Калі вашая арганізацыя або партнёры плануюць ладзіць афлайн ці анлайн мерапрыемствы, падзяліцеся інфармацыяй!
Гэта дапаможа Офісу Святланы Ціханоўскай падтрымаць вашыя імпрэзы інфармацыйна праз уласныя камунікацыйныя каналы і каналы партнёраў.
📎 Для гэтага трэба да 15 сакавіка запоўніць форму і пазначыць там:
➖Фармат (афлайн/анлайн);
➖Кароткае апісанне імпрэзы;
➖Спасылку на публічную інфармацыю (калі ёсць);
➖Кантактныя дадзеныя (пры жаданні).
📩 Калі ў вас узніклі дадатковыя пытанні, калі ласка, звяртайцеся на пошту: outreach@tsikhanouskaya.org
Адзначым Дзень Волі разам!
Фота: Руслан Серадзюк