• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Выбары 2025 у Беларусі: ніякіх зменаў – толькі рэпрэсіі і фальсіфікацыі

    30 студзеня, 2025

    Беларускі Хельсінкскі Камітэт і Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў межах кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» апублікавалі папярэднюю справаздачу пра выбары-2025 у Беларусі, якая пацвярджае поўную адсутнасць умоваў для дэмакратычнага галасавання і фіксуе сістэмныя парушэнні.

    Асноўныя высновы:
    🔹 «Выбары» не адпавядалі міжнародным стандартам – зафіксаваная адсутнасць празрыстых працэдураў, падаўленне апазіцыі і запалохванне выбаршчыкаў.
    🔹 Ніякіх незалежных назіральнікаў – улады не прадставілі своечасовае і неабмежаванае запрашэнне для АБСЕ, што парушае міжнародныя абавязацельствы Беларусі.
    🔹 Дзяржаўныя рэсурсы мабілізаваныя на карысць Лукашэнкі – прымус да галасавання, збор подпісаў і масіраваная прапаганда.
    🔹 Рэпрэсіі і запалохванне – ключавыя сапернікі мінулых выбараў застаюцца ў зняволенні або вымушанай эміграцыі, унутры краіны працягваюцца затрыманні і «прафілактычныя гутаркі».

    Факты фальсіфікацыяў і ціску на выбаршчыкаў:
    📌 41,81% датэрмінова прагаласаваўшых – рэкорд, які перавышае нават выбары-2020!
    📌 Забарона на фота бюлетэняў – улады баяцца выкрыцця фальсіфікацыяў.
    📌 Прымус і запалохванне – адкрытыя кабінкі, відэаназіранне, міліцыя на выбарчых участках.
    📌 Маніпуляцыі з яўкай – заяўленыя 85,7% выбаршчыкаў проста немагчымыя.

    Вынік: Лукашэнка працягвае ўтрымліваць уладу сілай, грамадзяне запалоханыя, а выбарчыя працэдуры – гэта толькі інструмент легітымацыі рэжыму.

    Каментар Леаніда Марозава, дарадцы па прававых пытаннях Святланы Ціханоўскай:

    «Фундаментальныя прынцыпы свабодных і справядлівых выбараў, замацаваныя ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі цалкам праігнараваныя рэжымам Лукашэнкі. Адсутнасць незалежнага назірання, прымус да галасавання і запалохванне апазіцыі – гэта не проста парушэнні міжнародных стандартаў, а грубая ўзурпацыя ўлады, якая супярэчыць самой сутнасці дэмакратычнай дзяржавы і прававога парадку. Мы дзякуем Беларускаму Хельсінкскаму Камітэту, Праваабарончаму цэнтру «Вясна» і ўсім, хто змагаецца за праўду і дэмакратыю ў Беларусі!»

    Апошнія навіны