• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская атрымала ўзнагароду Schwarzkopf Europe Award

    16 кастрычніка, 2024

    Падчас працоўнага візіту ў Берлін Святлану Ціханоўскую ўзнагародзілі прэміяй Schwarzkopf Europe. Прэміяй ушаноўваюць людзей, якія ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці – і з асаблівай адданасцю ўкладаюцца ў справу пабудовы мірнай, адзінай і ўстойлівай Еўропы.

    Намінанты вылучаюцца выключна маладымі еўрапейцамі. У працэсе адбору надаецца асаблівая ўвага тэмам, якія ўплываць на моладзь і яе будучыню: свабода слова, мірнае суіснаванне людзей, барацьба з рэпрэсіўнымі і недэмакратычнымі рэжымамі. Папярэднім уладальнікам прэміі стаў украінскі музыка Сяргей Жадан.

    Пасля ўзнагароджання беларуская лідарка адказала на пытанні моладзі:

    📌 Якую ролю міжнародная супольнасць адыгрывае ў беларускім дэмакратычным руху і якая падтрымка яму патрэбная?

    «Без міжнароднай падтрымкі мы не зможам працягваць барацьбу за свабоду. Мы адчуваем патрэбу ў палітычнай, фінансавай і маральнай падтрымцы з боку ЕС і міжнародных саюзнікаў. Напрыклад, санкцыі – адзін з найбольш эфектыўных інструментаў ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Іх неабходна ўзмацніць, а шчыліны ў абмежаваннях ліквідаваць. Калі свет пакіне цяперашнюю сітуацыю без зменаў – мы страцім Беларусь праз імперскія амбіцыі Пуціна, якія дэстабілізуюць Еўропу».

    📌 Што заахвочвае вас працягваць супраціў і барацьбу за дэмакратычныя перамены?

    «Намі рухае вера ў тое, што перамены ў Беларусі магчымыя – і толькі беларусы могуць дамагчыся іх. Нашая любоў да нашай краіны і народа — магутная сіла. Мы не хочам пакідаць Беларусь у якасці прыза Пуціну. Свет назірае за намі, і гэта дае нам надзею, што мы не самотныя. Мы не апазіцыя. Мы выступаем ад імя беларусаў, бо рэжым не мае легітымнасці».

    📌 Што можа вызначыць будучыню для Еўропы?

    «Адзінства — ключ да поспеху. Нам трэба цвёрда супрацьстаяць такім дыктатарам, як Пуцін і Лукашэнка. Нам трэба адмовіцца ад залежнасці ад расійскіх энергарэсурсаў і засяродзіцца на аднаўляльных рэсурсах. Беларусь і Украіна змагаюцца за тыя ж каштоўнасці, якія важныя для немцаў і іншых еўрапейцаў, – свабоду, мір і справядлівасць».

    Апошнія навіны