• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Слуханні па правах чалавека і сустрэча з генеральным сакратаром Мэцью Моры. Вынікі працы Офіса Святланы Ціханоўскай 13–19 красавіка 

    20 красавіка, 2026

    СЛУХАННІ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА У КАНАДЗЕ

    13 красавіка Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у слуханнях у парламенце Канады па сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. У выступе Ціханоўская звярнулася да ўраду Канады з прапановамі:

    — працягваць ціск на рэжым: захоўваць жорсткую пазіцыю і дамагацца вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення рэпрэсіяў;

    — працягваць і павялічваць падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, дэмакратычных сілаў, культурніцкіх ініцыятываў і незалежных медыя; Канада таксама можа падтрымаць Міжнародны гуманітарны фонд;

    — падтрымаць намаганні па прыцягненні рэжыму да адказнасці — не толькі за рэпрэсіі, але і за саўдзел у вайне Расіі і дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей у Беларусь;

    — дапамагчы беларусам у Канадзе: стварыць спрошчаныя механізмы легалізацыі і забараніць экстрадыцыю ў Беларусь;

    — дапамагчы ўзняць тэму транснацыянальных рэпрэсіяў на пляцоўках ААН і АБСЕ, каб дыктатары не злоўжывалі міжнароднымі механізмамі (у тым ліку Інтэрполам) для палітычнага пераследу;

    — умацоўваць адносіны з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Аб’яднаным Пераходным Кабінетам.

    СУСТРЭЧА З ГЕНЕРАЛЬНЫМ САКРАТАРОМ КАНГРЭСА МЯСЦОВЫХ І РЭГІЯНАЛЬНЫХ УЛАДАЎ РАДЫ ЕЎРОПЫ МЭЦЬЮ МОРЫ

    16 красавіка ў Вільнюсе адбылася сустрэча дэмакратычных сілаў Беларусі з Генеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы Мэцью Моры. 

    У сустрэчы ўзялі ўдзел прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай (Дзяніс Кучынскі, Анатоль Лябедзька, Павел Церашковіч), Аб’яднанага Пераходнага Кабінета (Вольга Зазулінская, Юлія Міцкевіч) і грамадскай ініцыятывы «Вольныя» (Вераніка Станкевіч). Дырэктар Офіса ў Літве Дзяніс Кучынскі ад імя Святланы Ціханоўскай падзякаваў Мэцью Моры за паслядоўную падтрымку і супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. 

    КРУГЛЫ СТОЛ «РЭФОРМА КАНСТЫТУЦЫЙНАГА СУДА Ў БЕЛАРУСІ: ДОСВЕД ЭСТОНІІ»

    13 красавіка ў Таліне адбыўся круглы стол па тэме «Рэформа Канстытуцыйнага суда ў Беларусі: досвед Эстоніі». 

    У семінары ўзялі ўдзел кіраўнік дэпутацкай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Эстоніі, прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Эстоніі, дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька і прадстаўнік дэмакратычных сілаў у Эстонскай і Латвійскай Рэспубліках Віталь Малчанаў і беларускія эксперты.

    ПАСЯДЖЭННЕ ЭКСПЕРТНАГА КЛУБА ЦЭНТРА «ЕЎРАПЕЙСКІ ДЫЯЛОГ»

    15 красавіка ў Вільнюсе адбылося чарговае пасяджэнне экспертнага клуба Цэнтра «Еўрапейскі Дыялог», прысвечанае ролі Каардынацыйнай Рады ў інфраструктуры дэмакратычных сілаў. 

    У дыскусіі ўдзельнічалі прадстаўнікі палітычных партыяў і ініцыятываў. Падчас сустрэчы абмеркавалі выбары ў КР, стаўленне да іх з боку партыяў, а таксама неабходнасць рэформы і далейшага развіцця Каардынацыйнай Рады.

    ПРАДСТАЎНІЦТВА ОФІСУ Ў ЭСТОНСКІМ ПАРЛАМЕНЦЕ 

    Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве Анатоль Лябедзька падчас рабочай паездкі ў Эстонію правёў шэраг сустрэчаў у парламенце краіны. 

    Падчас перамоваў з прадстаўнікамі парламента, у тым ліку з кіраўніком камітэта па міжнародных пытаннях, абмеркавалі ўзмацненне групы «За дэмакратычную Беларусь», магчымасці стажыровак для маладых беларусаў і падтрымку палітвязняў.

    АДКАЗ НА ПРЫЗНАННЕ ЕГУ ЭКСТРЭМІСЦКАЙ АРГАНІЗАЦЫЯЙ

    14 красавіка Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт экстрэмісцкай арганізацыяй. Гэтае рашэнне ставіць пад пагрозу бяспеку тысячаў студэнтаў і выкладчыкаў. 

    Леанід Марозаў, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях пракаментаваў сітуацыю:

    «Мы бачым тыповую для рэжыму падмену паняццяў: адукацыя, акадэмічная свабода і міжнароднае супрацоўніцтва аб’яўляюцца пагрозай дзяржаве. Падобныя заявы аб нібы «фінансаванні радыкальных груп», «сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі» і «падрыхтоўцы моладзі да захопу ўлады» не падмацаваныя ніякімі доказамі і носяць адкрыта абсурдны характар».

    Дырэктар Офіса Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі сустрэўся з рэктарам ЕГУ Вілюсам Шадаўскасам. Падчас сустрэчы Кучынскі выказаў словы падтрымкі ад Офіса Святланы Ціханоўскай і адзначыў, што прынятае рашэнне з’яўляецца сур’ёзным ударам па акадэмічнай супольнасці і свабодзе адукацыі. Ён таксама адзначыў, што Офіс Святланы Ціханоўскай гатовы супрацоўнічаць з кіраўніцтвам ЕГУ і міжнароднымі партнёрамі для пошуку рашэнняў, якія дазволяць універсітэту працягнуць сваю дзейнасць нягледзячы на ціск з боку беларускіх уладаў.

    V КАНФЕРЭНЦЫЯ БЕЛАРУСАЎ СВЕТУ

    1–2 траўня ў Варшаве пройдзе V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. Сёлета праграма пабудаваная вакол таго, што найбольш хвалюе беларусаў і беларусак замежжа: супольная ідэнтычнасць, практычны досвед дыяспараў, супрацоўніцтва і пошук агульных рашэнняў. 

    ВЫБАРЫ У КААРДЫНАЦЫЙНУЮ РАДУ

    11–17 траўня адбудуцца выбары ў Каардынацыйную Раду чацвёртага склікання — пляцоўку, дзе беларусы могуць уплываць на агульныя рашэнні і будучыню краіны. Святлана Ціханоўская заклікала галасаваць на выбарах у Каардынацыйную Раду і падзякавала ўсім, хто працягвае падтрымліваць Беларусь, гаварыць і дзейнічаць.

    АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА — ПРА АПОШНІЯ НАВІНЫ

    У новым выпуску праграмы «Як ёсць» Анатоль Лябедзька прааналізаваў апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі і на міжнароднай арэне. На гэтым тыдні ён паразважаў пра санкцыі, перамовы і стратэгію вызвалення палітвязняў. Поўны выпуск.

    МЕДЫЯ

    El Mundo (Іспанія), El Confidencial (Іспанія), La Presse (Італія), Le Devoir (Канада), Le Devoir (Канада), RTVE (Іспанія), TVN24 (Польшча), UpNorth (Паўночныя краіны).

    Апошнія навіны