Дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі Таццяна Шчытцова павіншавала настаўнікаў з Сусветным днём настаўнікаў. Яна падкрэсліла важнасць іх працы ва ўмовах, калі адукацыя ў краіне прыносіцца ў ахвяру ідэалогіі і прапагандзе.
Таццяна Шчытцова:
«Я думаю, што ваша праца зараз самая важная і пры гэтым самая складаная:
Вам трэба паказваць навучэнцам каштоўнасць ведаў, у той час як у дзяржаве веды безаглядна прыносяцца ў ахвяру ідэалогіі і прапагандзе.
Вы імкняцеся развіваць у дзецях адкрытасць і давер да людзей, у той час як дзяржава пераследуе людзей за іншадумства і не выконвае ўласныя законы.
Вы хацелі б навучыць дзяцей цаніць культурную разнастайнасць свету і прывіць ім здольнасць да дыялогу, аднак рэжым аб’явіў ворагам увесь так званы «заходні свет».
Вы марыце, каб вашыя выпускнікі былі свабоднымі асобамі, якія паважаюць сябе і іншых, аднак дзяржава атачыла іх шчыльным колам ідэалагічных патрабаванняў і кантролю, мэта якіх адна – каб у дзяцей і моладзі назаўжды сфармаваўся «страх свабоды».
Цалкам віншаванне глядзіце ў відэа.