Святлана Ціханоўская: «Тры гады таму ягоныя словы – «я выходжу» – сталі сапраўдным дэвізам беларусаў, а сам Раман стаў нашым сімвалам барацьбы за свабоду.
Ва ўмовах тэрору любы ўчынак, любая дэманстрацыя нязгоды патрабуюць адвагі. Кожнае такое дзеянне, нават калі яно падаецца нязначным, усё роўна набліжае нас да мэты – жыць у свабоднай краіне, без гвалту і дыктатуры. Мэты, дзеля якой Рома і выйшаў у той дзень на Плошчу Перамен».
У гэтым відэа Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа далучыцца да акцый у памяць пра Рамана і ўсіх, хто аддаў жыццё за нашу свабоду.