Беларуская лідарка сустрэлася міністрам замежных справаў Чэхіі Янам Ліпаўскім у Вільні. Святлана Ціханоўская падзякавала міністэрству замежных справаў Чэхіі за візавую праграму «Грамадзянская супольнасць» і дапамогу былым палітвязням. Некалькі беларусаў атрымалі міжнародную абарону і ўрадавыя стыпендыі. Міністр Ліпаўскі распавёў, што на 2024-2025 год выдзелена яшчэ 5 урадавых стыпендый для беларусаў у Чэхіі.
Падчас дыялогу Ціханоўская заклікала зрабіць выключэнні для беларусаў з закона аб візавых абмежаваннях у Чэхіі. Яны тычацца беларускіх студэнтаў і сваякоў тых, хто не можа ўбачыцца з сям’ёй праз пераслед у Беларусі.
Таксама беларуская лідарка падняла пытанне аўтаматызацыі працэсу выдачы праязных дакументаў і пашпартоў замежніка. Яна прапанавала чэшскаму боку падрыхтаваць адмысловую інструкцыю, якая б дапамагла беларусам, што не могуць атрымаць новы пашпарт.