Святлана Ціханоўская: «Сёння, 9 лістапада, у Віктара Бабарыка юбілей – 60 гадоў. Гэта ўжо чацвёрты дзень нараджэння, які ён праводзіць за кратамі. Чарговы дзень, які Віктар Дзмітрыевіч не зможа правесці так, як любіць – у коле сям’і. Як і тысячы беларусаў, ён утрымліваецца ў нечалавечых умовах. Да яго перасталі дапускаць адваката, не даюць сустракацца са сваякамі, не перадаюць лісты і медыкаменты. А самае жудаснае – пра яго няма ніякіх навін больш за 7 месяцаў».
Ціханоўская запісала відэа, у якім перадала словы падтрымкі Віктару Бабарыку.