На палях Кангрэсу Еўрапейскай народнай партыі беларуская лідарка сустрэлася з міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні. Падчас дыялогу бакі абмеркавалі пытанне легалізацыі беларусаў, дапамогу палітвязням і іх сем’ям, а таксама наступную сустрэчу міністраў замежных справаў Еўрасаюзу, на якой будзе абмяркоўвацца пытанне Беларусі.
Асобна Святлана Ціханоўская заклікала ўзняць пытанне Беларусі на мерапрыемствах краінаў «Вялікай сямёркі», у якой зараз старшынюе Італія. Напрыканцы сустрэчы лідарка падзякавала міністру за працяг выдачы візаў беларусам: Італія з’яўляецца лідарам па колькасці выдадзеных шэнгенскіх візаў.