• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская сустрэлася з лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША

    12 ліпеня, 2024

    На саміце НАТА беларуская лідарка сустрэлася з Хакімам Джэфрысам – лідарам дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў ЗША. 

    Падчас сустрэчы Ціханоўская падзякавала за падтрымку беларускага народа і кампаніі салідарнасці з палітычнымі вязнямі ў Беларусі, распавяла пра сітуацыю з апошнімі новымі прысудамі, а таксама пра рэпрэсіі супраць беларусаў за мяжой. 

    Акрамя таго, беларуская лідарка заклікала Кангрэс прыняць новае выданне Акта аб дэмакратыі ў Беларусі, павялічыць падтрымку грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным, а таксама незалежным журналістам, культурніцкім праектам і ініцыятывам. Ціханоўская і Джэфрыс разглядзелі супрацоўніцтва з такімі тэхналагічнымі кампаніямі-гігантамі, як Facebook і Google у напрамку барацьбы з дэзынфармацыяй. 

    Палітыкі гаварылі і пра кампанію 2025 года. Ціханоўская адзначыла, што гэта нельга назваць выбарамі, бо яны не будуць ні свабоднымі, ні дэмакратычнымі. Асобна быў абмеркаваны абыход санкцыяў і шляхі закрыцця шчылінаў, а таксама прыцягненне рэжыму да адказнасці.

    Апошнія навіны