• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Святлана Ціханоўская: «Нашая мэта – пабудаваць краіну, дзе сацыяльныя правы гарантаваныя, а не проста дэкларуюцца»

    11 лістапада, 2023

    У іспанскай Малазе беларуская лідарка ўзяла ўдзел у Кангрэсе Еўрапейскіх Сацыялістаў і Дэмакратаў і выступіла перад главамі дзяржаў і ўрадаў, палітычнымі лідарамі і актывістамі з усёй Еўропы.

    Святлана Ціханоўская акцэнтавала ўвагу на ролі беларускіх сацыял-дэмакратаў у абароне незалежнасці нашай краіны:

    «У гэтай зале ёсць прадстаўнікі беларускіх сацыял-дэмакратаў БСДП і «Народнай Грамады». Нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі і арышты сваіх лідараў, гэтыя мужныя людзі не здаліся і працягваюць змагацца за вольную Беларусь».

    Беларуская лідарка нагадала ўдзельнікам пра еўрапейскі выбар, які зрабілі беларусы, а таксама выказала падтрымку шэрагу краінаў-суседак на шляху да еўрапейскай будучыні:

    «Без Беларусі, Украіны ці Малдовы еўрапейскі праект ніколі не будзе завершаны. Еўрасаюз ад Малагі да Мінска, ад Лісабона да Тбілісі, – гэта не проста мара. Гэта мэта.

    Нашая мэта – пабудаваць краіну, дзе сацыяльныя правы гарантаваныя, а не проста дэкларуюцца. Мэта – вярнуць сваю краіну да дэмакратыі. Таму што пры тыраніі няма незалежных прафсаюзаў, дасведчанасці пра клімат, правоў ЛГБТК і гендарнай роўнасці. І, вядома ж, няма ніякіх выбараў».

    Асобным пунктам прамовы Святлана Ціханоўскай стаў заклік да ўдзельнікаў мерапрыемства далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю 12 лістапада.

    Апошнія навіны