Разам з памочнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймсам О’Браенам Святлана Ціханоўская абмеркавала механізмы працы Стратэгічнага дыялогу «Беларусь-ЗША» і прызначэнне спецпасланніка па Беларусі. Таксама лідарка заклікала ЗША падтрымаць праект новага беларускага пашпарта.
Падчас сустрэчы з прэзідэнтам Парламенцкай асамблеі НАТА Міхалам Шчэрбам Святлана Ціханоўская абмеркавала супрацоўніцтва ў межах Асамблеі і падзякавала суразмоўцу за няспынную падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Таксама лідарка заклікала падтрымаць стварэнне групы «За дэмакратычную Беларусь» у польскім Парламенце і заявіць аб непрызнанні так званых «выбараў» рэжыму ў Беларусі.