• Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Беларуская
  • Навіны
  • Офіс
  • Новая Беларусь
  • Партнёры
  • Дапамога
  • Кантакты
  • Сейм Літвы падтрымаў выдачу відаў на жыхарства на тры гады для беларусаў

    26 снежня, 2023

    У перадапошні дзень працы ў 2023 годзе Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон аб прававым статусе замежнікаў. Гэта датычыцца і беларусаў – літоўскі парламент падтрымаў прапанову МУС аб выдачы некаторым грамадзянам Беларусі відаў на жыхарства тэрмінам на тры гады. Від на жыхарства тэрмінам на тры гады будзе выдавацца беларусам, якія прыбылі ў Літву пры пасярэдніцтве Міністэрства замежных справаў. Раней гэтай катэгорыі беларусаў выдавалі від на жыхарства на адзін год.

    Старшыня камітэта па замежных справах і кіраўнік групы «За дэмакратычную Беларусь» Жыгімантас Павілёніс падкрэсліў: «Гэта нашая інвестыцыя ў падтрымку тых, хто змагаецца супраць дыктатуры Лукашэнкі, хто выступае супраць расійскай агрэсіі ва Украіне».

    Апошнія навіны